У ліку лідараў. У 2023–2024 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі праведзена раённая спартакіяда сярод вучняў 3–11-х класаў

Важнае Грамадства Спорт

Яна ўключае зімовыя і летнія мнагабор’і «Абаронца Айчыны», футбол, валейбол, баскетбол, настольны тэніс. А таксама шашкі, шахматы, спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Малыя алімпійскія гульні», «Шкаліяда», спаборніцтвы па біятлоне «Снежны снайпер», лыжныя гонкі.

Па выніках спартакіяды абсалютным пераможцам стала каманда Брагінскай сярэдняй школы, якая набрала 287 ачкоў, на другім месцы – Камарынская СШ (255), на трэцім – гімназія г.п. Брагіна (249).

У абласной спартакіядзе сярод вучнёўскай моладзі найбольшых поспехаў нашы спартсмены дасягнулі ў лёгкай атлетыцы, зімовых і летніх мнагабор’ях «Здароўе» і «Абаронца Айчыны». Высокія вынікі таксама паказалі ў «Шкаліядзе» сярод навучэнцаў 3–6-х класаў, шахматах, баскетболе і валейболе ў дзяўчат, лыжных гонках.

Па выніках спаборніцтваў Брагінскі раён заняў трэцяе агульнакаманднае месца, саступіўшы камандам з Веткі і Ельска.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.