У райцэнтры адбыўся футбольны матч паміж камандамі Брагіна і Рэчыцы

Важнае Грамадства Спорт

Гульня праводзілася ў рамках чэмпіянату Гомельскай вобласці па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі.

З першых секунд перавагу ў матчы перахапілі госці. Некалькі атак каля варот брагінчан скончыліся хуткім голам на другой хвіліне. Праз некалькі секунд гаспадарам поля давялося вымаць і другі мяч са сваіх варот. Такі расклад гульні, здавалася б, мог зламаць нашых землякоў. Аднак брагінчане сабраліся, і праз хуткую атаку ім удалося скараціць адставанне ў ліку ў адзін гол. Хуткі пачатак прымусіў каманды асцярожна гуляць у зонах абароны. Негледзячы на гэта, большую частку першага тайма госці правялі ў зоне брагінчан, ствараючы небяспечныя моманты каля варот. Як вынік – яшчэ адзін мяч у нашых варотах.

У другім тайме тэндэнцыя «абараняцца» ў брагінчан захавалася. Негледзячы на гэта, выглядалі яны годна. Не хапіла некалькіх хвілін, каб захаваць папярэдні лік з розніцай у два галы. Напрыканцы матча рэчычане забілі чацвёрты мяч, і выніковы лік у гульні – 1:4. Гэта ўжо другая перамога прадстаўнікоў Рэчыцы ў чэмпіянаце. Для брагінчан жа дэбют выдаўся нядрэнны. У сваёй групе «Цэнтр» яны займаюць чацвёртую пазіцыю з сямі.

Наступны матч у чэмпіянаце Брагін згуляе са Светлагорскам у гэтую нядзелю, 19 мая. Прыходзьце на стадыён ДЮСШ Брагінскага раёна, каб падтрымаць нашу каманду!

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.