Па ўсёй краіне ў гэты дзень ушаноўваюць лепшых работнікаў, праходзяць тэматычныя мерапрыемствы. Аднак раней характар свята быў іншы – з транспарантамі, сцягамі, песнямі і паветранымі шарамі.
Мала хто ведае, але гісторыя Першамая як свята працоўных звязана з трагічнымі падзеямі. У Аўстраліі 21 красавіка 1856 года прайшлі першыя мітынгі, падчас якіх працоўныя патрабавалі васьмігадзінны працоўны дзень. Неўзабаве рух распаўсюдзіўся на гарады ЗША і Канады. Першага мая 1886 года ў амерыканскім горадзе Чыкага прайшла масавая дэманстрацыя рабочых, у якой прынялі ўдзел ад 30 да 40 тысяч чалавек. Яны патрабавалі скараціць 15-гадзінны працоўны дзень да васьмі гадзін у суткі і вылучыць два афіцыйныя выхадныя ў тыдзень. Дэманстрацыя скончылася масавымі беспарадкамі, у выніку загінула і пацярпела шмат людзей.
Рабочы рух не застаўся незаўважаным. На кангрэсе II Інтэрнацыяналу, які ў 1889 годзе праводзіўся ў Парыжы, 1 мая названа Днём міжнароднай салідарнасці працоўных.
У Беларусі свята Першамая ўпершыню было праведзена ў 1895 годзе на сходзе пралетарыяту. За дзесяць год яно распаўсюдзілася па беларускіх гарадах і стала масавым. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі да ўлады прыйшлі бальшавікі і многія патрабаванні працоўных былі выкананы, свята сталі адзначаць афіцыйна. У 1918 годзе 1 мая абвясцілі Днём Інтэрнацыяналу. У святочных шэсцях рабочых па ўсёй краіне ўдзельнічала больш за мільён чалавек. У 1928 годзе УЦВК Савета народных Камісараў РСФСР была падпісана пастанова, згодна з якой 1 і 2 мая сталі выхаднымі днямі для ўсіх грамадзян краіны.
У Беларусі першамайскую традыцыю беражліва захавалі. У сакавіку 1998-га Дзень міжнароднай салідарнасці пра-цоўных перайменаваны ў Свята працы. Першамай у нас па-ранейшаму адзначаюць ярка і з размахам.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.