Футбольныя баталіі. У ДЮСШ Брагінскага раёна адбыліся матчы чацвёртага тура адкрытага чэмпіянату па міні-футболе памяці В. Ігнаценкі

Галоўнае Грамадства Спорт

У барацьбе на пляцоўцы спартыўна-аздараўленчага цэнтра сышліся чатыры каманды.

У першай гульні спаборнічалі прадстаўнікі каманд «Аматар» з Хойнік і «Легіён» (Брагінскі раён). З першых секунд матча нашы землякі пачалі прэсінг саперніка, што прывяло да адкрыцця ліку. Пасля прапушчанага гола госці актывізаваліся, але шмат памыляліся і прапусцілі некалькі контратак. У выніку варатару давялося вымаць тры мячы з варот. Аднак гэта не дазволіла нашым землякам адарвацца ў ліку і аформіць першы «сухар» у чэмпіянаце. Футбалісты «Аматара» распячаталі вароты «Легіёна». Серыю галоў яны прадоўжылі ў другім тайме, аднак перамагчы не атрымалася. З лікам 8:10 мацнейшымі сталі брагінчане.

У другім матчы ў барацьбе сышліся каманды ДЮСШ і Камарынскага лясгаса. Лік у гэтай гульні быў адкрыты ўжо на першых секундах. Такі хуткі гол супакоіў прадстаўнікоў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і вымусіў гуляць у абароне. Толькі ў рэдкіх выпадках яны стваралі вострыя моманты каля варот саперніка. Адзін з такіх абярнуўся голам. Куды цікавей каманда ДЮСШ выглядала ў другім тайме. Разумеючы, што часу адыграцца ў іх мала, яны пачалі рызыкаваць. З пераменлівым поспехам атрымалася забіць яшчэ некалькі мячоў. Аднак верх у гэтым матчы ўзяла каманда Камарынскага лясгаса (4:7). Як адзначыў адзін з яе прадстаўнікоў Іван Бокша, гэтая перамога ім дасталася складана. «Канкурэнцыю склала досыць маладая і перспектыўная каманда. Не скажу, што з імі было лёгка гуляць. Наадварот, у іх атрымалася рэалізаваць шмат момантаў, якія мы прапусцілі. Аднак перамога была за намі, мы гэта зрабілі дзякуючы вопыту», – дадаў Іван.

Па выніках двух матчаў лепшымі футбалістамі сталі: Сяргей Яўсеенка, Андрэй Марчанка, Іван Бокша і Данііл Даўжанок.

Нагадаем, што пяты тур адкрытага чэмпіянату па міні-футболе памяці В. Ігнаценкі працягваецца. У гэтую суботу, 6 красавіка, прыходзьце падтрымаць каманды Камарынскай СШ і «Легіёна», ЦРБ і Камарынскага лясгаса.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.