Фотарэпартаж. У ДЮСШ Брагінскага раёна адбыліся матчы пятага тура адкрытага чэмпіянату па міні-футболе памяці В. Ігнаценкі

Галоўнае Грамадства Спорт

У першай гульні спаборнічалі прадстаўнікі каманд «Легіён» Камарынскай сярэдняй школы імя П. Шпетнага. Перамога з лікам 15:7 засталася за першымі.

У другім матчы сышліся каманды ЦРБ і Камарынскага лясгаса. На працягу ўсёй гульні ў ліку вялі апошнія, аднак за некалькі хвілін да канца другога тайма спартсменам з цэнтральнай раённай бальніцы ўдалося забіць два галы, што зрабіла лік 5:5. Пасля гэтага каманды абмяняліся галамі і ў канчатковым выніку згулялі ў нічыю – 6:6.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.