У адкрытым турніры могуць прыняць удзел усе жадаючыя па заяўках у дзень спаборніцтваў.
Як расказаў старшы інспектар раённага выканаўчага камітэта Юрый Крываручка, канкурэнцыю нашым спартсменам складуць госці з Рэчыцы, Хойнік і Лоева. Старт запланаваны на 30 сакавіка 10:00.
Юрый Уладзіміравіч дадаў, што турнір праводзіцца з мэтай масавага прыцягнення да заняткаў фізічнай культурай і спортам, развіцця фізічных і валявых якасцей, умацавання здароўя, вядзення здаровага ладу жыцця і папулярызацыі настольнага тэніса.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.