Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы аб’яўлены ў Беларусі на 15 снежня

Грамадства

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу ў Беларусі будзе воблачна, днём з праясненнямі, снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман, на дарогах – галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса на захадзе да мінус 10 градусаў на паўночным усходзе.

У Брагіне заўтра днём надвор’е будзе воблачнае, без ападкаў. Тэмпература паветра павысіцца да -1°C, вецер заходні, 6 м/с. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -6°C, вецер заходні, паўночна-заходні, 6 м/с.