Паважаныя работнікі культуры Брагіншчыны! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Грамадства

Ва ўсе часы культура, мастацтва і асвета былі асновай сацыяльнага і эканамічнага развіцця. А вынік вашай карпалівай працы прымнажае лепшыя традыцыі папярэднікаў, забяспечвае сувязь пакаленняў.

Менавіта вы, людзі неардынарныя, творчыя, ініцыятыўныя, абагачаеце сучасную беларускую культуру, захоўваеце гістарычную спадчыну нашай краіны, несяце ў грамадства святло, любоў, прыгажосць і дабрыню.

Мы бясконца ўдзячны вам за няспынную працу, адметны ўклад у выхаванне маладога пакалення, садзейнічанне ўмацаванню духоўна-маральных ідэалаў, адданасць справе.

Моцнага здароўя, даўгалецця, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным и блізкім!

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў