Жніво называе лепшых. На 10 жніўня лідзіруюць

Важнае Жатва-2023 Сельская гаспадарка

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Мікалай Іванавіч ДАРОШЧАНКА – старшы камбайнер, Сяргей Мікалаевіч КАТЛЯРЭНКА – памочнік камбайнера ААТ “Пераможнік”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1161 тону і ўбралі 581 гектар;
Андрэй Пятрович ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Мікалаевіч НОВІК – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1031 тону і ўбралі 412 гектараў, з улікам рапсу – 1066 тон і 477 гектараў;
Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – старшы камбайнер, Аляксандр Уладзіміравіч БОРКІН – камбайнер ААТ “Пераможнік”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1000 тон і ўбралі 498 гектараў, з улікам рапсу – 1129 тон і 607 гектараў.

Сярод маладзёжных экіпажаў:

Арцём Васільевіч ЧАРНЯНОК – старшы камбайнер, Максім Іванавіч МАРУЧОК – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 901 тону і ўбралі 340 гектараў, з улікам рапсу – 1001 тону і 450 гектараў;
Пётр Фёдаравіч ЕФІМЕНКА – старшы камбайнер, Уладзімір Пятровіч НОВІК – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 653 тоны і ўбралі 347 гектараў, з улікам рапсу – 654 тоны і 349 гектараў.

На адвозцы зерня:

Валянцін Яўгенавіч БЕЛЬЧАНКА – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1712 тон, з улікам рапсу – 1817 тон;
Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1573 тоны, з улікам рапсу – 1674 тоны;
Генадзь Валянцінавіч ШКУРКО – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1514 тон, з улікам рапсу – 1657 тон.

Сярод маладых вадзіцеляў:

Канстанцін Уладзіміравіч АЛІШЭЎСКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1414 тон, з улікам рапсу – 1420 тон;
Руслан Генадзьевіч ЛАЗОВІК – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 568 тон.

На сушыльных агрэгатах:

Аляксандр Леанідавіч БУЙНЕВІЧ – машыніст ААТ “Брагінаграсэрвіс”, які на КЗСВ-30 перапрацаваў 2546 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:

ААТ “Імя Жукава” (дырэктар – Сяргей Пятровіч МІХАЛЕНКА). Убрана 61% зерневых, намалочана 3826 тон, ураджайнасць складае 26,6 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК