Новыя імёны і гучныя рэкорды. Чым запомніліся II Гульні краін СНД?

II Европейские игры Грамадства Спорт

Зусім нядаўна, 14 жніўня, у нашай краіне скончыліся міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы. На працягу дзесяці дзён больш за дзве тысячы спартсменаў з 22 краін свету змагаліся за званне лепшых. Усяго атлеты разыгралі 246 камплектаў медалёў у 20 відах спорту.

Гульні праходзілі ў адкрытым фармаце. Гэта значыць, іх удзельнікамі маглі стаць прадстаўнікі дзяржаў, якія не ўваходзяць у СНД. Гэтым скарысталіся 13 краін. Таму ўзровень канкурэнцыі на турніры быў высокі. Па выніках спаборніцтваў, абсалютным лідарам у медальным заліку стала зборная Расіі, на другім месцы – беларускія спартсмены. Тройку пераможцаў замыкае каманда Узбекістана.

Аднак без падтрымкі балельшчыкаў нашым спартсменам было б куды цяжэй паказаць годны вынік. Пабалець за сваіх суайчынікаў і проста атрымць асалоду ад спорту людзі прыходзілі яшчэ зранку. Гучнымі воклічамі і апладысментамі яны падрымлівалі не толькі нашых атлетаў, але і гасцей. Таму атмасфера на трыбунах панавала гарачая. Дзякуючы гэтаму многія спартсмены не толькі пацвердзілі асабістыя рэкорды, але і прынеслі краіне нямала новых каштоўных узнагарод. Патрэбна адзначыць, што рэкорды ставілі не толькі вопытныя атлеты. На роўных з імі змагаліся і юныя спартсмены. Пацвярджэнне гэтаму – 236 медалёў у скарбонцы нашай зборнай (48-78-110). Гульні стануць для нашай моладзі добрым трамплінам для далейшых перамог. І яшчэ не адно імя зазяе на сусветным памосце.

У цырымоніі закрыцця II Гульняў краін СНД прымаў удзел генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ён павіншаваў усіх удзельнікаў і балельшчыкаў з паспяховым правядзеннем Гульняў, якія па праву ўвойдуць у гісторыю як маштабная і знамянальная спартыўная падзея.

Марыя КОВАЛЬ