Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачага надвор’я аб’яўлены ў Беларусі на 19 жніўня

Грамадства

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачага надвор’я аб’яўлены ў Беларусі на 19 жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў некаторых раёнах па поўначы, удзень месцамі па краіне, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах слабы туман. Вецер уначы слабы, удзень паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, а ўдзень — плюс 29-33 градусы. Па поўначы паветра прагрэецца да плюс 25-28 градусаў. Белгідрамет аб’явіў аранжавы ўзровень небяспекі.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у нядзелю, 20 жніўня, гарачае надвор’е ў Беларусі захаваецца.

БелТА