Адзін з самых доўгіх летніх дзён у каляндарным годзе. І адзін з самых горкіх у сусветнай гісторыі, які павярнуў увесь яе ход, змяніў жыццё вялікай дзяржавы, зламаў лёсы мільёнам людзей. Але выстаялі, вытрымалі, перамаглі. Цана таму – неймаверная. Таму дата пачатку трагедыі не згубілася ў яркім водбліску 9 Мая. Мы смуткуем па ўсіх, хто прыняў смяротны бой і загінуў ад варожых куль, стаў ахвярай генацыду і масавага крывавага тэрору, памёр ад голаду і пакут. Нізка схіляем галовы перад подзвігам герояў, якія здабылі Перамогу і выратавалі свет ад карычневай чумы.
Наш пачэсны абавязак – захаваць памяць і гістарычную праўду аб Вялікай Айчыннай вайне. Не дапусціць, каб нацызм вярнуўся.
Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшоў у Камарыне.