У краіне
У мэтах фарміравання аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб абвяшчэнні 2022 года Годам гістарычнай памяці.
27 снежня на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Выбар народа. 27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, на якім большасць грамадзян краіны падтрымала папраўкі ў Канстытуцыю. На Брагіншчыне з 8663 выбаршчыкаў удзел у галасаванні прынялі 7712, або 89,02%. Абноўленую канстытуцыю падтрымалі 6836 выбаршчыкаў, або 78, 91%.
17 верасня беларусы адзначылі Дзень народнага адзінства. Патрыятычны форум “Гэта НАША гісторыя” прайшоў у сталічным культурна-спартыўным комплексе “Мінск-Арэна”. Удзел у мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя нашага раёна.
З 24 кастрычніка па 2 лістапада праходзіла абмеркаванне законапраекта “Аб Усебеларускім народным сходзе”.
З 1 студзеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №389 “Аб выкарыстанні сямейнага капітала”. Ён распаўсюджвае сваё дзеянне на праграмы 2015–2019 і 2020–2024 гадоў.
З 1 кастрычніка работнікам прада-стаўлена права уплачваць дадатковы страхавы ўзнос на накапляльную пенсію.
26 кастрычніка ў н.п. Гдзень адкрылася пагранічная застава з аднайменнай назвай. Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Буткевіч, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці
Сяргей Барташ, епіскап Тураўскі і Мазырскі уладыка Леанід, мясцовыя ўлады і ваеннаслужачыя Гомельскай пагрангрупы.
На Гомельшчыне
17 жніўня пад Гомелем адкрыўся пасля рэстаўрацыі мемарыяльны комплекс “Партызанская крынічка”. На яго месцы ў часы вайны размяшчаўся партызанскі атрад “Бальшавік”.
Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаў-нага флага Рэспублікі Беларусь быў прысвечаны абласны лёгкаатлетычны прабег.
У Ляскавічах Петрыкаўскага раёна адбыўся сёмы фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”.
Трэцяга верасня Гомельская пагра-нічная група адзначыла 25-годдзе.
Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Добрушы 3–4 верасня.
Рэгіянальны форум “Беларусь адзіная” ў Рэчыцы аб’яднаў прадстаў-нікоў ідэалагічнага актыву, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Дэлегацыю Брагінскага раёна ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка.
У Брагіне прайшоў абласны семінар для старшынь Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню. Удзел у ім прыняла Кацярына Зянкевіч, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
У раёне
Чацвёрты год запар у рэспублі-канскім спаборніцтве па добраўпа-радкаванні наш райцэнтр заняў першае месца сярод населеных пунктаў сваёй групы.
Брагіну споўнілася 875 год. У дзень святкавання юбілею адбылася прэзентацыя кнігі “Зямля ў сонечных далонях” (народная духоўная культура Брагінскага раёна) з серыі “Мая малая радзіма”. На сустрэчы з чытачамі прысутнічалі члены рэдакцыйнай калегіі.
Калектыў “МП” далучыўся да праекта “Бацькаўшчына”, каб даць магчымасць чытачам перагарнуць старонкі гісторыі нашага самабытнага краю, расказаць пра людзей, якія тут жылі і працавалі, нямала зрабілі дзеля яго будучыні.
На тэрыторыі раёна праводзілася патрыятычная акцыя “Дарогамі спаленых вёсак”, арганізаваны збор сродкаў на мадэрнізацыю пахавання ахвяр фашызму, размешчанага ў Брагіне па вуліцы Пясочнай. У нашым раёне, згодна з апошнімі ўдакладненымі данымі, фашысты поўнасцю або часткова знішчылі 71 населены пункт.
У эксплуатацыю ўведзены дом па вуліцы Акцябрскай у Брагіне. Пабудаваны ён у рамках дзяржаўных праграм па забеспячэнні жыллём мнагадзетных сем’яў і спецыялістаў, накіраваных на працу ў раён.
Прайшоў патрыятычны марафон “Мая краіна – Беларусь”, прымеркаваны да значнай падзеі ў жыцці нашай рэспублікі – рэферэндуму.
19 лютага раённая газета “Маяк Палесся” адзначыла 90-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара.
Міжнародны лёгкаатлетычны прабег “Брагінская дзясятка”, прысвечаны памяці ахвяр чарнобыльскай катастрофы, адбыўся ў райцэнтры 23 красавіка. А напярэдадні Брагін прымаў удзельнікаў абласнога аўтапрабегу “На шляху адраджэння”, які быў прымеркаваны да 36-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.
У вёсцы Рудня Жураўлёва з’явілася мемарыяльная пліта з прозвішчамі 68 мірных жыхароў, ахвяр генацыду, а напярэдадні Дня Незалежнасці – капліца.
13 кастрычніка на Брагіншчыне адбыўся крыжовы ход у гонар прыбыцця Гадэнаўскага крыжа і Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Камарыне адкрылі спартыўны аб’ект. У юных футба-лістаў з’явілася пляцоўка са штучным пакрыццём. Дзеці атрымалі падарункі і спартыўны інвентар. Старшыня райвыканкама Сяргей Карпенка ўручыў школе сертыфікат на дзве тысячы рублёў.
Праславілі Брагіншчыну
На абласных дажынках старшыні райвыканкама Сяргею Карпенку ўручана Ганаровая грамата ўпраўлення справамі Прэзідэнта.
Вадзіцель ААТ “Імя Жукава” Уладзімір Шахніцкі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
У ліку лепшых друкаваных СМІ Гомельшчыны – “Маяк Палесся” (заняў трэцяе месца).
У пятым міжнародным тэлепраекце “Кубак дружбы”, які праходзіў у Мінску з 26 па 30 студзеня, народны вакальны ансамбль
“Белыя росы” стаў лаўрэатам трэцяй ступені. Калектыў ансамбля – лаўрэат XXXVIII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” (Віцебская вобласць). За высокае выканальніцкае майстэрства атрымаў дыплом.
Юныя хакеісты Брагіншчыны ўвайшлі ў тройку лепшых каманд вобласці.
У абласным спаборніцтве па лёгкай атлетыцы каманда нашага раёна заняла першае месца.
Каманда Брагіншчыны стала сярэбраным прызёрам абласной спартакіяды моладзі ў 2021/22 вучэбным годзе.
Трэцяе агульнакаманднае месца заваявалі юныя жыхары Брагіншчыны ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”.
У абласных спаборніцтвах па зімовым мнагабор’і “Абаронца Айчыны” сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі каманда Брагіншчыны стала трэцяй, у летнім мнагабор’і – першай.
У абласных спаборніцтвах па лыжных гонках брагінчане заваявалі другое агульнакаманднае месца.
Сям’я Рак з Малеек стала дыпламантам рэгіянальнага этапу рэспублі-канскага конкурсу “Сям’я года”.
Адзінаццацікласніца Мікуліцкай сярэдняй школы Кацярына Здор заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшы плакат” у творчым конкурсе “100 крокаў да прафесіі пракурора”. Яго арганізавала Генеральная пракуратура Беларусі да святкавання юбілейнай даты – 100-годдзя ўтварэння органаў пракуратуры.
Дзесяцікласніца гімназіі г.п. Брагіна Ганна Цалуйка стала прызёрам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове.
Адзінаццацікласніца гімназіі г.п. Брагіна Дар’я Гаўрыленка атрымала перамогу ў абласным конкурсе “Юны архівіст”. Ён быў прысвечаны тэме “Памяць і боль гомельскай зямлі”.
Вучаніца Чамярыскай сярэдняй школы Дарына Катлабай заняла прызавое месца ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ў мінулым навучальным годзе, а сёлета адзначана дыпломам трэцяй ступені па выніках абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”. Яна атрымала прэмію аблвыканкама. Такога гонару ўдастоены 50 вучняў школ і гімназій Гомельшчыны.
Вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Брагінскага РАНС Дзяніс Міцуля ўзнагароджаны медалём “За выратаванае жыццё”.
Хлебаробы Брагіншчыны завяршылі жніво першымі ў вобласці. Андрэй Гуз (ААТ “Малажынскі”) заняў першае месца ў абласным спаборніцтве сярод старшых камбайнераў і камбайнераў збожжаўборачных камбайнаў. Мікалай Нікалаеў (ААТ “Брагінка”) заняў другое месца сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку збожжа ад камбайнаў, Рыгор Малочка (ААТ “Чамярыскі”) – трэцяе месца сярод вадзіцеляў.
Адам Царанок, дырэктар “Чамярыскага”, за высокую культуру земляробства ў гаспадарцы атрымаў дакументы на трактар айчыннай вытворчасці.
Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА