Пасля адкрыцця мерапрыемства настаўніца гісторыі Н.М. Корань расказала аб ўзнікненні дзяржаўнага свята і аб падзеях, з якімі яно звязана. Перад вучнямі і настаўнікамі выступіў намеснік старшыні пагранічнай заставы “ Асарэвічы” па ідэалагічнай рабоце Андрэй Мядзведзеў. Старшы лейтэнант запэўніў прысутных , што нашы пагранічнікі зробяць усё, каб мы бачылі толькі мірнае неба над роднай краінай. Вучні з атрада міратворцаў ганаровай вахтай аддалі даніну памяці каля помнікаў воінам, якія вызвалялі нашу зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Самыя маленькія навучэнцы ўсклалі да іх кветкі.
Другая палова свята была не менш цікавай. Для акцябрат была арганізавана патрыятычная гульня “ Зарнічка”. Піянерскія атрады з задавальненнем гулялі ў футбол. А настаўнікі , вучні і прадстаўнікі пагранічнай заставы выяўлялі лепшых у спаборніцтвах па стральбе, дартсу, падцягванні і валейболу. У канцы свята дырэктар школы Кацярына Міхайлаўна Муратава выказала падзяку ўсім, хто прыняў удзел у мерапрыемстве, і ўручыла ганаровыя граматы пераможцам, а самыя маленькія атрымалі яшчэ і салодкія прызы.