Дата 23 верасня 1943 года ўвайшла ў гісторыю Айчыны як пачатак вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта свята нашай малой радзімы, якое асабліва дарагое тым, хто тут нарадзіўся, вырас, жыве і працуе. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю свайго краю, і з’яўляецца ўвасабленнем мужнасці, стойкасці, гераізму нашых салдат.
Подзвіг воінаў-вызваліцеляў, абаронцаў роднай зямлі – духоўная святыня, маральная аснова выхавання падрастаючага пакалення. Памяць аб тых, хто аддаў жыццё за вызваленне нашага краю, назаўсёды застанецца ў сэрцах нашчадкаў.
Дзякуй усім, хто абараняў народ ад фашысцкага гнёту, аднаўляў народную гаспадарку пасля вайны, з гонарам працягвае слаўныя традыцыі ваеннага пакалення, прымнажае славу роднага краю, захоўвае гістарычную спадчыну.
Ад душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, міру і згоды, дабра і спакою. Новых поспехаў у стваральнай працы, аптымізму і цудоўнага святочнага настрою!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў