На ўборцы зерневых і зернебабовых:
Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Мікалаевіч НОВІК – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1326 тон і ўбралі 495 гектараў;
Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Уладзіслаў Ігаравіч САЛДАЦЕНКА – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218-03 намалацілі 1221 тону і ўбралі 352 гектары;
Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – старшы камбайнер, Аляксандр Уладзіміравіч БОРКІН – камбайнер ААТ “Пераможнік”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1190 тон і ўбралі 456 гектараў.
На адвозцы зерня:
Уладзімір Пятровіч МЯТЛІЦКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ 6501-А8 перавёз 1542 тоны;
Генадзь Валянцінавіч ШКУРКО – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1445 тон;
Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1421 тону.
Сярод маладых вадзіцеляў:
Канстанцін Уладзіміравіч АЛІШЭЎСКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ 6501-А8 перавёз 2039 тон;
Мікалай Валянцінавіч НІКАЛАЕЎ – вадзіцель ААТ “Брагінка”, які на аўтамашыне МАЗ-457043 перавёз 731 тону.
На сушыльных агрэгатах:
Сяргей Леанідавіч ЗЕЛЯНКОЎСКІ, Ігар Іванавіч САКОЎСКІ – машыністы ААТ “Імя Жукава”, якія на КЗВС-40 перапрацавалі 2568 тон.
Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:
ААТ “Чамярыскі” (дырэктар – Адам Анісімавіч ЦАРАНОК, старшыня прафсаюзнага камітэта – Людміла Францаўна КАКАЛАВА). Убрана 60% плошчаў, ураджайнасць складае 33,5 цнт/га, валавы намалот – 6000 тон.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК