Жніво завершана, можна падвесці вынікі. Сёлета ў раёне 29 экіпажаў намалацілі больш чым па тысячы тон зерня, а тры з іх перасягнулі двухтысячны рубеж. Вадзіцеляў-тысячнікаў сярод маладых два, у тым ліку адзін – трохтысячнік, а сярод дарослых – 19.
На рахунку маладога вадзіцеля Канстанціна Алішэўскага з ААТ “Чамярыскі” – 3296 тон перавезенага збожжа. З працоўнай перамогай яго віншавалі кіраўнік раёна Сяргей Карпенка, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў, старшыня Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксандр Наўныка.