— Сёлета памочнікамі камбайнераў у нашым адкрытым акцыянерным таварыстве працуюць Мікалай Палей і Віталій Салдаценка. Таленавітыя, улюбёныя ў тэхніку хлебаробы, ураджэнцы гэтых мясцін. Летась Віталій убіраў зерневыя з бацькам, вядомым у раёне і за яго межамі камбайнерам Міхаілам Салдаценкам. Некалькі дзён таму ён вярнуўся ў гаспадарку з дыпломам: закончыў Буда-Кашалёўскі каледж. Сёлета працуе з Анатолем Ганчаром.
Вопытны настаўнік і ў Мікалая Палея. Гэта Рыгор Сніцарэнка. Прыемна назіраць, як працуюць маладыя камбайнеры. Не сумняваюся ў тым, што з цягам часу яны заменяць ветэранаў вытворчасці і будуць праслаўляць “Чамярыскі” высокімі працоўнымі дасягненнямі. Такім можна давяраць сучасную высокапрадукцыйную тэхніку.