Беларускім бязвізам скарысталіся каля 115 тыс. замежных грамадзян. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«З 15 красавіка магчымасцю бязвізавага ўезду ў Беларусь скарысталіся 75 605 грамадзян Літвы, 9336 неграмадзян і 29 024 грамадзяніны Латвіі. З 1 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы, якія накіроўваюцца праз беларуска-польскі ўчастак граніцы. За дзесяць дзён у Беларусь уехала амаль паўтысяча грамадзян Польшчы, і толькі за выхадныя — больш за 200», — расказалі ў ДПК.
З 8 па 10 ліпеня ў Беларусь уехалі 6517 іншаземцаў: 4180 грамадзян Літвы, 1676 грамадзян і 445 неграмадзян Латвіі, грамадзян Польшчы — 216.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».