Зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні 16 красавіка рэспубліканскага суботніка. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 208 ад 5 красавіка 2022 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Узначаліць рабочую групу намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. У яе склад увойдуць міністры, старшыні аблвыканкамаў, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
У абласцях, гарадах, раёнах, арганізацыях таксама будуць створаны рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка з улікам удзелу ў ім грамадзян выключна на добраахвотнай аснове.
Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць 16 красавіка бесперабойную работу пасажырскага транспарту.
З улікам аб’яўленага 2022-га Годам гістарычнай памяці Саўмін рэкамендуе рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці 16 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах альбо азеляняць, добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан аб’екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.