Акцыя «Тыдзень лесу» стартуе ў Беларусі 9 красавіка

Грамадства

Акцыя «Тыдзень лесу» стартуе ў Беларусі 9 красавіка і пройдзе да 16 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Кампанія па стварэнні новых лясоў традыцыйна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах і будзе прысвечана Году гістарычнай памяці», — расказалі ў ведамстве.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у Беларусі 15-ы раз.

У 2021 годзе ў Мінскай вобласці высадзілі больш за 6 млн сеянцаў і саджанцаў драўняных парод. Сярод асноўных матэрыялаў: 70 працэнтаў — сасна, 20 працэнтаў — елка, 10 працэнтаў — іншыя віды лясных культур. Больш за ўсё зялёных насаджэнняў з’явілася ў Стаўбцоўскім і Вілейскім раёнах. Найбольш актыўна ў акцыю ўключыліся ў Мінскім, Стаўбцоўскім, Валожынскім, Смалявіцкім і Маладзечанскім лясгасах.

БЕЛТА