На падрыхтоўцы глебы:
Аляксей Аляксандравіч ІОТЧАНКА – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-3022 з “Дыскапакам” падрыхтаваў глебу на плошчы 1201 гектараў;
Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары К-700 з “Дыскапакам” падрыхтаваў глебу на плошчы 890 гектараў;
Аляксандр Пятровіч ШАПАВАЛ – механізатар ААТ “Малажынскі”, які на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам “Joker” падрыхтаваў глебу на плошчы 553 гектары;
Валерый Васільевіч КАСЦЮЧЭНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-3022 з “Дыскапакам” падрыхтаваў глебу на плошчы 540 гектараў.
На ўнясенні мінеральных угнаенняў:
Віталь Пятровіч САФІЕНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з “Gaspardo” унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1104 гектары.
На сяўбе яравых зерневых:
Іван Мікалаевіч КЛІМОВІЧ – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары МТЗ-3522 з сеялкай “HORSCH” пасеяў 705 гектараў;
Сяргей Ільіч ЧЫГАРЭЎСКІ – механізатар ААТ “Малажынскі”, які на МТЗ-3022 з сеялкай “HORSCH” пасеяў 445 гектараў;
Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-3522 з сеялкай-культыватарам “Сірыус” пасеяў 404 гектары;
Ігар Міхайлавіч ЯКІМОВІЧ – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-2022 з сеялкай “HORSCH” пасеяў 300 гектараў.
На падкормцы зерневых:
Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на МТЗ-82 з агрэгатам “GASPARDO” падкарміў 1340 гектараў;
Руслан Анатольевіч НІКАЛАЕЎ – механізатар ААТ “Брагінка”, які на МТЗ-3522 з агрэгатам АППМ-6 падкарміў 305 гектараў.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК