Дошка гонару: на 31 сакавіка лідзіруюць

Грамадства Сельская гаспадарка

На падрыхтоўцы глебы:

Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары К-700 з “Дыскапакам” падрыхтаваў глебу на плошчы 800 гектараў;

Аляксей Аляксандравіч ІОТЧАНКА – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-3022 з “Дыскапакам” падрыхтаваў глебу на плошчы 610 гектараў;

Валерый Васільевіч КАСЦЮЧЭНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-3022 з “Дыскапакам” падрыхтаваў глебу на плошчы 401 гектар.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў:

Віталь Пятровіч САФІЕНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з “Gaspardo” ўнёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1104 гектары.

На сяўбе яравых зерневых:

Іван Мікалаевіч КЛІМОВІЧ – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары МТЗ-3522 з сеялкай “HORSCH” пасеяў 420 гектараў;

Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – механізатар ААТ “Пераможнік”, які на трактары МТЗ-3522 з сеялкай-культыватарам “Сірыус” пасеяў 324 гектары.

Ігар Міхайлавіч ЯКІМОВІЧ – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-2022 з сеялкай “HORSCH” пасеяў 251 гектар.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК