Вёска Хатуча Астраглядаўскага сельскага Савета. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны тут налічвалася 92 гаспадаркі і пражывала 369 чалавек. У вогненным сорак трэцім гэты населены пункт быў амаль поўнасцю спалены нямецка-фашысцкімі акупантамі, якія таксама знішчылі 13 яго жыхароў.
Са сведчання Я.Л. Ядчанкі, 1886 г. н., жыхара в. Хатуча (адселена ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС):
27 снежня 1944 года
– У 1943 годзе, у лістападзе, нямецкімі часцямі, якія адступалі, вёска Хатуча была акружана з трох бакоў і абстрэльвалася запальнымі кулямі. У выніку гэтага было спалена 107 дамоў. У час пажару забіты з аўтамата немцам Кананок Фёдар Міхайлавіч… які хацеў збегчы ў лес.
У 1943 годзе, у чэрвені, нямецкі карны атрад забіў сям’ю Шур’яка Піліпа Раманавіча: дваіх дарослых і аднаго хлопчыка, якія хаваліся ў лесе.
У 1943 годзе, 9 лістапада, у час прачэсвання Рэквізіты для пералічэння сродкаў на мадэрнізацыю пахавання ахвяр вайны ў Брагіне па вул. Пясочнай: Брагінская раённая арга-нізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, р/р BY92 ВАРВ 3015 4309 8001 3000 0000, ААТ «Белаграпрамбанк», код банка ВАРВВY2Х, УНП 400423610, назначэнне плацяжу: збор сродкаў на мадэрнізацыю воінскага пахавання.лесу нямецкай арміяй у колькасці 48 тысяч, забіты сем мужчын, адна жанчына і трое дзяцей. У той жа час за Хатучай, на адлегласці 50 метраў, быў забіты Дземідзенка Іван (Ульян) Пятровіч, 65 гадоў.
Рэквізіты для пералічэння сродкаў на мадэрнізацыю пахавання ахвяр вайны ў Брагіне па вул. Пясочнай: Брагінская раённая арга-нізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, р/р BY92 ВАРВ 3015 4309 8001 3000 0000, ААТ «Белаграпрамбанк», код банка ВАРВВY2Х, УНП 400423610, назначэнне плацяжу: збор сродкаў на мадэрнізацыю воінскага пахавання.
Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА