Адзначаць Каляды – адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіныі. Таму хочацца спадзявацца, што з часам на Беларусі традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.
Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна таксама святкавалі Каляды, няхай і ў больш сучасным фармаце.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з рознаўзроставай і старшай груп спявалі песні-калядкі, расказвалі вершы. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя. Наша “Каляда” была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, гульнямі і нават варажбой.
Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных свят і гулянняў.
Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы і частуюць смачнымі прысмакамі калядоўшчыкаў.
Таццяна БАЛЬШАКОВА,
выхавальніца