Калядны баль для школьнікаў і гімназістаў, якія маюць высокія дасягненні ў вучобе, спорце і творчасці, прайшоў у Брагіне

Галоўнае Грамадства

Пад ззяннем каляднай зоркі: лепшых школьнікаў і гімназістаў ушаноўвалі сёння ў раённым доме культуры.

З Раством прысутных павіншаваў настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Уладзімір Зелянкоўскі. Ён нагадаў, што цуда нараджэння Ісуса Хрыста сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія сёння так неабходны чалавецтву, пажадаў усім любові, міру і веры.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Даўжанок нагадала аб поспехах гімназістаў і школьнікаў на абласным і рэспубліканскім узроўнях, а таксама ўручыла ўзнагароды пераможцам раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 20020/2021 навучальным годзе. Першае месца заняла Мікуліцкая СШ, другое – гімназія г.п. Брагіна, трэцяе – Малейкаўская СШ.

У падарунак установы адукацыі атрымалі камп’ютары. Дыпломы ўручаны кіраўнікам школ і гімназіі.

За высокія дасягненні ў вучобе, а таксама за актыўны ўдзел у грамадскім і спартыўным жыцці школы вучні атрымалі лісты з падзякай і салодкія падарункі.

Цырымонію ўзнагароджвання правялі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Даўжанок і дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Шарая.

Спявалі для гасцей свята артысты РДК і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Калядная фотазона не пуставала.

За творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у жыцці цэнтра творчасці дзяцей і моладзі лісты з падзякай атрымалі ўдзельнікі дзіцячага харэаграфічнага калектыву “Крышталь”.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК