Аб народных абрадах нагадалі ў гэты вечар работнікі культуры. Яны арганізавалі сапраўднае свята для брагінчан і гасцей каля галоўнай ёлкі раёна. Супрацоўнікі ДЮСШ тут жа правялі спартыўныя спаборніцтвы.
Каляды, шчодры вечар, святы вечар – па-рознаму называваюць гэта свята.
Шчадраванне – адна з самых яркіх традыцый, якая дайшла да сучаснасці. Калядоўшчыкі ішлі ад хаты да хаты, віншавалі гаспадароў са святам, жадалі здароўя, сямейнага дабрабыту, добрага ўраджаю. А яшчэ лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць нячысцікаў ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў строі істот і татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сімвалы дастатку, багацця, бусла, які лічыўся талісманам удачы, ладу). Гаспадары ж, якіх яны наведвалі, давалі ў падзяку розныя прысмакі.
Тэатралізаванае прадстаўленне напомніла аб гэтых традыцыях. Каля ёлкі вадзілі карагоды гулялі ў гульні, спаборнічалі і спявалі.
Няхай гэты вечар радасцю войдзе ў кожны дом, сагрэе дабром і светам!
Галіна ШАЎЧЭНКА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК