Аб праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі

Грамадства Справа дзяржаўная

У Цэнтральным доме афіцэраў адбыўся брыфінг начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Віктара Гулевіча для аташэ замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Беларусі, і сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаны праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.

Па словах Віктара Гулевіча, галоўным вынікам праводзімых мерапрыемстваў стане ацэнка здольнасці органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

На першым этапе да 10 лютага войскі, якія правяраюцца, ажыццявяць перамяшчэнне камбінаваным спосабам у зыходныя раёны і правядуць комплекс мерапрыемстваў па зладжванні падраздзяленняў.

Пасля завяршэння перабазіравання частка авіяцыі ВПС і войскаў ППА Беларусі і Паветрана-касмічных сіл Расіі пачнуць сумеснае патруляванне паветранай прасторы.

Актыўная фаза праверкі пачнецца з 10 лютага правядзеннем сумеснага вучэння “Саюзная рашучасць – 2022”. 

Яго тэмай стане спыненне і адбіццё знешняй агрэсіі ў ходзе вядзення абарончай аперацыі, а таксама процідзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.

На другім этапе асноўная ўвага будзе ўдзелена вядзенню абарончых дзеянняў на назначаных рубяжах па прыкрыцці дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на паўднёвым напрамку, адпрацоўцы вучэбна-баявых задач па агнявым паражэнні праціўніка, які ўварваўся, у тым ліку з баявой стральбой і правядзеннем бомбакідання авіяцыяй. У заключнай фазе вучэння будуць адпрацаваны пытанні разгрому праціўніка правядзеннем контрнаступаючых дзеянняў.

Вучэнне з’яўляецца завяршальным этапам сумеснай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы і накіравана перш за ўсё на павышэнне баяздольнасці войскаў.

Пасля праверкі воінскія часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, што адбывалася пасля ўсіх папярэдніх вучэнняў.

БЕЛТА