Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Брагіншчыны на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Калясанам і разам з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Юліяй Кальчук у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі выхаванцаў дзіцячага дому сямейнага тыпу ў Брагіне.
Госці павіншавалі дзяцей і іх бацькоў з надыходзячымі святамі і перадалі салодкія падарункі.
Для Дзеда Мароза і Снягурачкі дзеці падрыхтавалі вершы. Разам з казачнымі персанажамі яны таксама гулялі ў гульні і вадзілі карагод.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК