У Беларусі ў пяці раёнах часова ўвялі забарону на наведванне лясоў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.
На інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса, адзначаны адзін раён Гомельскай вобласці і чатыры Брэсцкай. У Іванаўскім і Пінскім раёнах забарону на наведванне ляснога фонду ўвялі 28 кастрычніка. На дзень пазней такая мера распаўсюдзілася на Івацэвіцкі і Бярозаўскі раёны, а таксама Мазырскі.
Высокі клас пажарнай небяспекі ў лясах некаторых рэгіёнаў устанавіўся з-за працяглай адсутнасці ападкаў.