У Беларусі за суткі больш за 90 чалавек і 32 адзінкі тэхнікі прыцягваліся да пошуку заблукаўшых у лясах

Грамадства Служба МНС інфармуе Школа бяспекі

У Беларусі за суткі больш за 90 чалавек і 32 адзінкі тэхнікі прыцягваліся да пошуку заблукаўшых у лясах. Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Паводле аператыўных даных, з 6.00 20 верасня да 6.00 21-га ратавальнікам паступіла 8 паведамленняў аб грамадзянах, якія заблукалі ў лясных масівах на тэрыторыі 8 раёнаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Для пошукавых работ былі задзейнічаны 32 адзінкі тэхнікі і 96 чалавек, з іх 21 адзінка тэхнікі і 45 работнікаў МНС», — расказалі ў прэс-службе.

Знойдзены 6 чалавек, з іх 5 — работнікамі МНС. Не знойдзены 4 чалавекі ў Віцебскім, Уздзенскім і Клічаўскім раёнах. Пошукі будуць прадоўжаны.

Як дапоўнілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, за мінулыя суткі ратавальнікі вобласці чатыры разы выязджалі на пошукі людзей, якія заблукалі ў лесе.

Так, 20 верасня ў 17.08 да ратавальнікаў звярнуліся па дапамогу ў пошуку жанчыны, якая заблукала ў лясным масіве паблізу аграгарадка Гарэлец Пухавіцкага раёна. У пошуках таксама ўдзельнічаў сваяк жанчыны. Як стала вядома, пенсіянерка пайшла ў лес па грыбы і заблукала. У жанчыны з сабой быў мабільны тэлефон, і ратавальнікі пастаянна падтрымлівалі з ёй сувязь. Арыенцірам у пошуках служыла канава, да якой выйшла заблукаўшая жанчына. Там, дзе была магчымасць праезду, работнікі МНС ехалі на цыстэрне, падаючы гукавы сігнал, аднак жанчына нічога не чула. Прайшоўшы ўглыб лесу каля 2,5 км, ратавальнікі знайшлі заблукаўшую. Пажылая жанчына ў медыцынскай дапамогі не мела патрэбы. Яе вывезлі да дарогі, дзе бабулю чакала ўнучка, з якой, як аказалася, яны і адправіліся разам у лес, але згубілі адна адну.

У гэты ж дзень у 17.45 паступіла паведамленне, што патрэбна дапамога ў пошуку мужчыны, які заблукаў у лясным масіве паблізу в. Плітчанка Барысаўскага раёна. Каля 11.00 пенсіянер пайшоў у лес па грыбы і заблукаў. З сабой у яго быў мабільны тэлефон. Пошукі праводзілі работнікі МНС і РАУС. У 18.15 мужчына самастойна выйшаў з лесу, у медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы.

Ноччу ў 2.00 крупскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб жанчыне, якая заблукала ў лясным масіве паблізу в. Галькі. На 101 пазваніла сама жанчына. Яна расказала, што пайшла вечарам у лес па грыбы і заблукала. Сувязь з ёй падтрымлівалася па мабільным тэлефоне. Пошукі праводзілі ратавальнікі. У 2.51 жанчына самастойна выйшла з лесу.

20 верасня ў 19.22 таксама паступіла паведамленне з Уздзенскага раёна: жанчына і мужчына заблукалі ў лясным масіве паблізу в.Язвіны. Каля 8.00 пенсіянеры пайшлі ў лес па грыбы. Сувязь адсутнічала. Пошукавыя работы праводзілі работнікі МНС і РАУС. Заблукаўшыя выйшлі з лесу самастойна сёння ў 8.55.

БЕЛТА