Безумоўным прыярытэтам нашай дзяржаўнай палітыкі па-ранейшаму застаецца падтрымка сістэмы адукацыі, стварэнне спрыяльных умоў для яе далейшага эфектыўнага развіцця і павышэння якасці.
Па добрай традыцыі 1 верасня мы адрасуем шчырыя словы ўдзячнасці педагогам, чыя інтэлектуальная праца і душэўныя якасці ў многім вызначаюць, якімі грамадзянамі стануць нашы дзеці і які ўклад унясуць у развіццё сваёй Радзімы.
Зычым усім, хто працуе ў галіне адукацыі, прафесійных поспехаў і творчай актыўнасці, пастаяннага пошуку і нястомнай энергіі. Хай спадарожнічаюць вам паразуменне калег, прызнанне дзяцей і бацькоў!
Спадзяёмся, што веды, якія юныя жыхары Брагіншчыны атрымаюць у школах, гімназіі, дазволяць ім ярка раскрыць свае здольнасці, годна падрыхтавацца да самастойнага жыцця і працаваць дзеля дабрабыту сваёй сям’і і росквіту роднага краю.
Жадаем усім вам плённай вучобы і працы, настойлівасці і веры ў сябе, аптымізму і новых здабыткаў на карысць Бацькаўшчыны. У добры шлях!
Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў