Хлебаробаў “Камарынскага” прывітаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Карпенка. У цэнтры ўвагі былі камбайнеры Аляксандр Мішчанка, Віталь Сафіенка і Іван Давідзенка, вадзіцель Валянцін Бельчанка (перавёз больш чым дзве тысячы тон збожжа). У “Малажынскім” Сяргей Вячаслававіч выказаў словы падзякі Аляксандру Карнічэнку і яго памочніку Юрыю Сняжкову, вадзіцелю Сяргею Грыню.
Як і іншыя тысячнікі раёна, яны былі заахвочаны.
Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ