Павіншаваць іх прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Хвацік, в.а. старшыні Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Салавей.
Аляксандр Кохан уручыў лісты з падзякай і сертыфікаты сямейнаму экіпажу Міхаіла і Віталія Салдаценкаў, якія намалацілі больш чым дзве тысячы тон зерня, вадзіцелям Рыгору Малочку і Аляксандру Краўчанку. На іх рахунку па дзве тысячы тон перавезенага зерня.
Старшыня райвыканкама заахвоціў і камбайнераў-тысячнікаў.
За шматгадовую добрасумленную працу, прфесіяналізм, значны ўклад у развіццё аграрнай галіны, абарону працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, за ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства Васіль Хвацік уручыў Аляксандру Кохану нагрудны знак “За заслугі”. Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК аб’яўлена дырэктару ААТ “Чамярыскі” Адаму Царанку, камбайнеру Аляксею Сніцарэнку.
Каштоўныя падарункі ад абласнога прафсаюза атрымалі камбайнеры Сяргей Царанок і Дзмітрый Раманюк, старшы камбайнер Пётр Сніцарэнка.
Святочны настрой вяскоўцам падаравалі ўдзельнікі ансамбля “Белыя росы”.
Ніна СІНІЛАВА
Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ