На 13 красавіка ў Брагінскім раёне яравыя зерневыя і зернебабовыя пасеяны на 5230 гектарах з плана 6010, што складае 87%. Першымі з гэтай задачай справіліся хлебаробы ААТ “Пераможнік” і “Малажынскі”. Блізіцца да завяршэння сяўба ранніх яравых у адкрытых акцыянерных таварыствах “Чамярыскі” (93%), “Брагінка” (88%). Аграрыі прыступілі да сяўбы шматгадовых траў на ворыўных землях. У ААТ “Брагінскі” работа выканана на 150 га.
ААТ “Імя Жукава”, “Брагінка”, “Чамярыскі”, “Пераможнік” і “Камарынскі” падкармілі азімыя на зерне, практычна ўсе гаспадаркі падсілкавалі азімыя на зялёны корм.
Для ўдзельнікаў пасяўной арганізавана гарачае харчаванне.