Брагінскі раён заняў другое месца ў вобласці па навядзенні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў

Афіцыйна Галоўнае

Чым прыгажэйшы родны раён, тым больш мы яго любім. За чыстыя, дагледжаныя вуліцы, маляўнічыя паркавыя зоны, яркія дзіцячыя пляцоўкі, дэкаратыўна-кветкавае аздабленне… З абуджэннем прыроды прагулка па добраўпарадкаваных населеных пунктах становіцца лепшым сродкам ад мітусні, ідэальным варыянтам адпачынку пасля напружанага працоўнага дня. Усё новае, акультуранае ўздымае настрой, прыкметна змяняе гарадскую ці вясковую панараму да лепшага.

Ад нас жа, мясцовых жыхароў, каб падтрымліваць у належным стане створанае, патрабуецца не так і многа. Дастаткова засвоіць цвёрдае правіла Маленькага прынца з аднайменнай аповесці Антуана дэ Сент-Экзюперы: “Встал поутру, умылся, привёл себя в порядок, – и сразу же приведи в порядок свою планету”.

Аб неабыякавасці да месца, дзе нарадзіўся, жывеш і працуеш, сведчыць грамадзянская свядомасць. Ды і ўвогуле, чысціня і парадак сталі ўжо своеасаблівым беларускім брэндам: паўсюдна ствараюцца здаровыя і камфортныя ўмовы для жыцця, працы і адпачынку. А стымул да паляпшэння мастацка-эстэтычнага выгляду гарадоў, пасёлкаў і вёсак даюць штогадовыя агляды санітарнага стану і добраўпарадкавання тэрыторый. Па выніках 2020-га, дарэчы, Брагінскі раён заняў другое месца ў вобласці. За актыўную работу па добраўпарадкаванні райвыканкам адзначаны Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта.

Каб сваім краем і заўтра ганарыцца, будзем памятаць: клопат пра чысціню і парадак на зямлі – справа пастаянная.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА