Урок памяці, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста, прайшоў у Асарэвічах

80 гадоў вызвалення Беларусі Грамадства Наша гісторыя

8 лютага – Дзень юнага героя-антыфашыста.

Ён зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1964 годзе ў гонар удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый, якія загінулі, – французскага школьніка Даніэля Феры (1962) і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаля (1963), а таксама савецкіх маладагвардзейцаў Алега Кашавога, Любові Шаўцовай, Дзмітрыя Агурцова, Віктара Субоціна і Сямёна Астапенкі, якія былі расстраляны ў гэты дзень нацыстамі (1943).

Сёння каля месца пахавання юных удзельнікаў антыфашысцкага руху Алены Бялевіч і Мішы Сіманенкі, што ў Асарэвічах, адбыўся мітынг. На ім прысутнічалі старшыня Новаіёлчанскага сельскага Савета Сяргей Сарычаў, вучні і настаўнікі Іялчанскай СШ.

У Асарэвіцкім доме народнай творчасці прайшоў урок памяці. Яго  разам з калектывам мясцовай установы культуры падрыхтавалі супрацоўнікі Камарынскага культурна-спартыўнага цэнтра.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК