Падарункі і святочны настрой – ад прадстаўнікоў прафсаюзнага руху

Грамадства

Удзельнікі дабрачыннай акцыі  “Прафсаюзы – дзецям” працягваюць дарыць хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі і святочны настрой.

Так, сёння ў Брагінскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Уласенка, каб павіншаваць са святам выхаванцаў і работнікаў установы.

Для кожнага чалавека, а тым больш для дзяцей, Новы год – гэта казка, цуды і падарункі, якія прыносяць Дзед Мароз са Снягурачкай. Галоўныя святочныя персанажы і на гэты раз прыйшлі не з пустымі рукамі. А, каб іх мех напоўніўся салодкімі гасцінцамі, паклапаціліся ў райкаме прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Прадстаўнікі прафсаюзнага руху ўпэўнены: усмешкі і шчаслівыя вочы дзяцей – самае вялікае багацце ў свеце.

Ролі Дзеда Мароза і Снягурачкі выканалі работнікі Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК