Галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Палесся” Галіна Шаўчэнка сустрэлася з працоўнымі калектывамі ветэрынарнай станцыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а сёння, 20 лістапада, яе чакалі ў раённым доме культуры.
Галіна Адамаўна расказала аб гісторыі стварэння і сённяшнім дні мясцовага выдання, зменах, якія адбыліся ў знешнім афармленні, насычаных буднях.
Аб падзеях, якія адбываюцца на Брагіншчыне, у вобласці, рэспубліцы, можна прачытаць не толькі на старонках “Маяка Палесся”, але і на сайце. Дарэчы, тут ёсць рубрыка “Задайце пытанне старшыні райвыканкама Аляксандру Кохану”, з дапамогай якой вырашаюцца многія праблемы жыхароў раёна.
Галоўны рэдактар адказала на пытанні прысутных, абмянялася з імі думкамі наконт насычанасці газеты, запрасіла да супрацоўніцтва. А потым жадаючыя аформілі падпіску на “Маяк Палесся” на першы квартал 2021 года. На сустрэчы прысутнічаў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец.