
У райцэнтры да акцыі “Дзень азелянення”, якая праводзілася 10 кастрычніка ў рамках глабальнай экалагічнай кампаніі “Добраўпарадкуем малую радзіму”, далучыліся работнікі КЖУП “Брагінскае”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Як паведаміў начальнік прыродаахоўнага ведамства Аляксандр Санько, усяго па раёну ў суботу пасаджана 55 дрэў. На вуліцах населеных пунктаў з’явіліся сумахі, шыракалістыя клёны і рабіны.
Нагадаем, што па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя да 2 лістапада па ўсёй краіне будзе праходзіць месячнік па восеньскай пасадцы дрэў і кустоў.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК