Лідарам абласнога спаборніцтва сярод вадзіцеляў Гомельшчыны, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, стаў Рыгор Малочка з ААТ “Чамярыскі”

Галоўнае Грамадства Сельская гаспадарка

У чарговы раз Рыгор Рыгоравіч пацвердзіў, што ён – прафесіянал высокага класа. Дасягнутыя высокія паказчыкі ў час жніва характарызуюць стыль яго работы. Шэсць разоў наш зямляк станавіўся пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва і ўдзельнікам фестываляў-кірмашоў. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, прафсаюзныя лідары з першых дзён уборачнай кампаніі верылі ў тое, што Рыгор Рыгоравіч сёлета зноў выйдзе ў лік лепшых. Так і здарылася.

Пяціразоваму пераможцу рэспубліканскага спаборніцтва – камбайнеру Міхаілу Салдаценку (ААТ “Чамярыскі”) аб’яўлена падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі. Нагрудны знак Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК “За заслугі” атрымае ў Мазыры камбайнер Сяргей Сідарок (ААТ “Пераможнік”).

Ганаровымі граматамі Гомельскага абласного Савета дэпутатаў адзначана праца дырэктараў ААТ “Брагінка” і “Пераможнік” Тамары Кудан і Сяргея Карпенкі. Віншуем і жадаем новых працоўных перамог!

Ніна СІНІЛАВА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК