Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з 96-й гадавінай
утварэння Брагінскага раёна!
Гісторыя Брагіншчыны авеяна неўміручай баявой і працоўнай славай некалькіх пакаленняў, якія ўнеслі значны ўклад у росквіт сваёй малой радзімы.
Найвялікшае багацце нашай слаўнай зямлі – яе людзі. Дзякуючы працавітасці, адданасці, жыццёвай мудрасці і грамадзянскаму абавязку жыхароў Брагіншчыны дасягнуты значны ўзро-вень у вытворчай, сельскагаспадарчай і культурнай галінах. З кожным годам становіцца больш сучасным і прыгожым наш райцэнтр, аграгарадкі і вёскі добраўпарадкоўваюцца, жыццё напаўняецца новым зместам.
Няма сумненняў у тым, што і надалей наш край будзе дынамічна развівацца. Гарант таму – здольныя, працавітыя людзі, якія свае сілы і талент аддавалі і аддаюць на яго карысць. Іх справамі і талентам і далей будзе прыгажэць брагінская зямля.
Шчыра дзякуем за добрасумленную працу ўсім, хто стварае нашаму раёну аўтарытэт і славу. Няхай у вашых дамах пануюць спакой і дабрабыт, а ў сэрцах – задавальненне ад зробленай справы. Няхай настрой ваш будзе светлым і радасным, а жыццёвыя складанасці не паменшаць аптымізму і веры ў лепшую будучыню!
Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў