На 22 ліпеня на Брагіншчыне два экіпажы намалацілі па тысячы тон збожжа. Першы з іх з ААТ “Пераможнік” у складзе старшага камбайнера Сяргея Сідарка і камбайнера Сяргея Катлярэнкі (1023 тоны). Другі – з ААТ “Чамярыскі”. Міхаіл Салдаценка з сынам Віталем запісалі на свой рахунак 1012 тон.
А вось вадзіцеляў-тысячнікаў у нашым раёне ўжо шэсць. Гэта Уладзімір Ярошка, Рыгор Малочка, Аляксандр Краўчанка (ААТ “Чамярыскі”), Уладзімір Шахніцкі (“Імя Жукава). З ліку маладых – Аляксандр Ляўкоўскі з “Пераможніка” і Канстанцін Алішэўскі з “Чамярыскага”. Шчыра віншуем і жадаем плёну ў працы. Жніво працягваецца, таму няхай множацца вашы здабыткі, не падводзіць тэхніка і спрыяе надвор’е.
Ніна СІНІЛАВА