У чацвер, 30 ліпеня, камбайнераў і вадзіцеляў Брагіншчыны, на рахунку якіх – больш чым па тысячы тон намалочанага і перавезенага зерня, віншавалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Гардзейчык. Лісты з падзякай і падарункі яны ўручылі сямнаццаці хлебаробам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў.
А перад гэтым першых тысячнікаў раёна ўшаноўвалі старшыня абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Салавей і старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан.