Дзённік жніва. На 21 ліпеня на Брагіншчыне ўбрана 36% зерневых і намалочана 17 741 тона збожжа

Галоўнае Сельская гаспадарка

ААТ “Пераможнік” скасіў і абмалаціў 72% плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць тут – 28,8 цнт/га. Хлебаробы “Чамярыскага” ўбралі 48%. З кожнага гектара яны  намалочваюць па 35,3 цнт. Парадаваў сёлета ячмень. Экіпажы “Пераможніка” ўборку гэтай культуры з плошчы 220 гектараў ужо завяршылі, з кожнага намалацілі па 31 цнт. У  ААТ “Камарынскі” ячмень даў па 37 цнт/га, звыш 30 цнт – у ААТ “Імя Жукава” і  “Чамярыскі”.

Сярод камбайнераў  лідзіруе экіпаж у складзе  старшага камбайнера Сяргея Сідарка і камбайнера Сяргея Катлярэнкі з ААТ “Пераможнік”. На 21 ліпеня на іх рахунку было 957 тон намалочанага збожжа. На другім месцы – Міхаіл Салдаценка з сынам Віталем з ААТ “Чамярыскі”. Яны ўбралі 261 гектар і намалацілі 915 тон.

Спіс вадзіцеляў-тысячнікаў па-ранейшаму ўзначальвае Уладзімір Ярошка (ААТ “Чамярыскі”). На гэтую дату ён перавёз 1366 тон зерня. Сярод маладых вадзіцеляў лідзіруе Аляксандр Ляўкоўскі (ААТ “Пераможнік), які даставіў ад камбайна на зернеток 1209 тон.