11 мая у Дзень памяці Кірылы Тураўскага, агульнаславянскага асветніка, у абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прэзентавалі памятны медаль “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру”.
Як зазначыў старшыня аддзялення празаік Уладзімір Гаўрыловіч, ініцыятар з’яўлення такога знака ў гонар свайго славутага земляка, узнагарода заснавана ў гонар 15-годдзя абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі для ўзнагароды пісьменнікаў, дзеячоў культуры і мастацтва рэгіёна, Рэспублікі Беларусь, літаратараў і грамадскіх дзеячоў славянскіх краін.
Першае ўзнагароджанне знакавым медалём плануецца ў пачатку восені на адкрыцці фестываляў-святаў “На зямлі Кірылы Тураўскага” і “Славянскія літаратурныя дажынкі-2020”.
Источник: http://gp.by
© Правда Гомель
© Правда Гомель