“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – пад такой назвай у Малажынскім дзіцячым садку прайшоў конкурс малюнкаў сярод выхаванцаў і іх бацькоў.
Яго ўдзельнікі пастараліся перадаць у сваіх творчых работах усю веліч і прыгажосць роднай краіны. Таму малюнкі атрымаліся яркія, аптымістычныя, змястоўныя, насычаныя сакавітымі фарбамі.
А найбольш выдзяляецца ў гэтым творчым суквецці работа Вікторыі Рыжык і яе матулі, на якой адлюстравана Беларусь з яе скарбамі і знакамітымі мясцінамі.
Яніна ЖУК,
выхавальніца Малажынскага дзіцячага сада