Брагінскія кексы карыстаюцца попытам

Важнае Грамадства

Прадукцыя цэха па выт-ворчасці хлебабулачных і канды-тарскіх вырабаў г.п. Брагіна, які з’яўляецца філіялам Гомельскага КХП, карыстаецца попытам у спажыўцоў не толькі нашага раёна. Адным падабаюцца кексы з разынкамі, другім – сухары (яны тут двух відаў: дзіцячыя і кіеўскія), трэцім – плюшка з карыцай і цукрам. Я асабіста аддаю перавагу беламу хлебу “Раменскі”, а ёсць яшчэ “Сельскі”. Можна набыць у кіёску батон “Залатарскі”, багет “Дняпроўскі”, здобу “Гараджанка”. Як расказаў начальнік выт-ворчасці Валерый Краў-чанка, у асобныя месяцы тут вырабляюць да 12 тон прадукцыі, хаця бывае і менш. У студзені, напрыклад, калі ў беларусаў было некалькі выхадных дзён запар (святкавалі Новы год і Ражаство), пакупнікам адправілі толькі 8 тон 750 кілаграмаў выпечкі. Усё залежыць ад апетыту спажыўцоў і іх заяў: якую колькасць таго ці іншага прадукта пажадаюць, такую і атрымаюць. Калектыў цэха забяспечвае хлебабулачнымі вырабамі бальніцы, школьныя і дашкольныя ўстановы, прадпрыемствы грамадскага харчавання і гандлёвыя кропкі. З ахвотай набываюць іх прадпрымальнікі, якія адкрылі свае магазіны.

Ацанілі смакавыя якасці бра-гінскіх кексаў і плюшак гамяльчане. Гэтыя і іншыя хлебабулачныя вырабы можна набыць у магазінах ААТ “Гомельскі КХП”. Свежую выпечку прадаюць у кіёсках райцэнтра і Камарына. Дарэчы, тут можна набыць таксама каўбасы, малочную прадукцыю, бакалею. У Камарыне, дзе дазваляе плошча, асартымент шырэйшы.

Працуе ў цэху невялікі, але дружны калектыў. Летам, калі ў школьнікаў пачынаюцца кані-кулы і хлебам навучальныя ўстановы забяспечваць не патрэбна, усе 16 чалавек ідуць у водпуск. А ў гэты час у цэху праводзяць рамонт. Па словах Валерыя Васільевіча, яны плануюць павялічыць выпечку кексаў, бо толькі ў абласны цэнтр яны накіроўваюць іх па 500 штук. А калі ёсць попыт, яго патрэбна задаволіць.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК