21 лютага — дзень роднай мовы

Важнае Грамадства

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Гэтая дата абраная невыпадкова: яна служыць памяццю аб расстраляных пакістанскай паліцыяй студэнтах горада Дака (сёння – сталіца Бангладэш), якія 21 лютага 1952 года выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць дзяржаўнай іх родную бенгальскую мову. У 1999 годзе на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы і ўпершыню святкаваўся ў 2000-м.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі – краіне для жыцця.
Источник: http://gp.by
© Правда Гомель