Паважаныя педагогі Брагіншчыны! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

Важнае Грамадства

Паважаныя педагогі Брагіншчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца адрасаваць усім, хто забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і заўтрашнім дні нашых дзяцей.
Ад вашай мабільнасці, з’яднанасці і перакананасці ў правільным выбары залежыць будучыня. Вашы майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярплівасць і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы.
Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за вернасць прафесіі, пачуццё высокай адказнасці, мудрасць і адданасць справе.

Жадаем стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні высакароднай справы. Шчасця, здароўя, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і добрага настрою!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў